Як бачна, камусьці, хто польскай клявіятурнай раскладкай часта карыстаецца, няцяжка будзе пісаць і па-беларуску, ня маючы нават адпаведнай клявіятуры. Дастаткова прытрымлівацца агульных прынцыпаў клясычнага беларускага правапісу (тарашкевіцы), і не забывацца зазначыць адпаведную опцыю перад канвэртаваньнем. А вось і схема замены аднае сыстэмы знакаў на другую:
| sz = ш (?) cz = ч (?) ? [s’] = сь (?) ? ,[l’] = л (цьвёрдае) |
? [c’] = ць (?) ? [z’]= зь (?) ? [z^]= ж (?) ? [n’] = нь (?) |
Варта памятаць, што літара „г” паўстае з
„h”, а „ґ” з „g”, і што гэта розныя літары беларускага альфабэту.
Крышку нетыпова справа выглядае з паўставаньнем літары „ў”(„?”). Я вырашыў не выдумляць для яе асобнай сэквэнцыі знакаў, а дазволіць правапісу самому ствараць гэтую літару калі трэба. Такім чынам літара „ў”(„?”) паўстае зь літары „у” („u”) пасьля галосных. Ці ж ня проста? На жаль, гэтая прастата часам даецца ў знакі, але я над гэтым яшчэ папрацую. ;)
Немагчыма атрымаць нармальнай лацінкі з кірылічнага тэксту наркамаўкай, і таму ўсе кірылічныя тэксты ў выпадку опцыі "З кірыліцы на лацінку" дадаткова перарабляюцца на клясычны правапіс, хаця не заўсёды можна верыць у беспамылковасьць гэтай апэрацыі.
Апрача асноўных опцыяў „На кірыліцу” ды „На лацінку” ты можаш таксама канвэртаваць тэкст у абодвух напрамках паміж кірыліцай і лацінкай.
Ёсьць і опцыя „Польскі тэкст”, створаная для тых, хто ня мае польскай клявіятурнай раскладкі, а хоча абавязкова напісаць нейкі тэкст з правільнымі польскімі дыякрытычнымі знакамі. Зрэшты, веданьне гэтых скаротаў можа быць карыснае ня толькі тым, хто піша па польску:
| z* = ? z’ = ? o* = ? e* = ? a* = ? |
n’ = ? l’ = ? c’ = ? s’ = ? |
Увага! Канвэртар несупынна разьвіваецца, і шмат якія функцыі ў ім (хаця б аўтаматычная „ў”–„?”) яшчэ экспэрымэнтальныя. Я несупынна нешта папраўляю і перарабляю. Таму прашу твае спагады ў выпадку (цалкам магчымых) памылак. А яшчэ лепей,
дай мне знаць, што і ў якой функцыі працуе няправільна.
Вярніся да КАНВЭРТАРА

