
Пытаньні і адказы
Ляксей: Прбачэнне за тое што пішу offtopic. Але жадаю спытаць ці не з'яўляецца гэты праект адчыненым. Калі так дык можа можна б было на гатым сайце вылажыць тэкставую вэрсію слоўніка. Тады бы можна было яе захаваць на кампутары напісаць невялікую праграмку і карыстацца тым слоўнікам у offline. (...) Дзякуй.
Гэты праект ня быў адкрытым і ня будзе такім, бо дзеля рэалізацыі яго патрэбныя глыбокія веды. Гэта не Wikipedia. Тут няма ані адпаведнай колькасьці аўтараў, ані тэхнічных магчымасьцяў.
Тэкставай вэрсіі слоўніка пакуль няма. Магчыма, яна паявіцца пад канец працы над асноўнай лексікай слоўніка. Прадбачваю, што не раней як у 2010 г. Тады ж паявіцца й кніжная вэрсія слоўніка.
У 2010 г. вы будзеце з усьмешкай успамінаць часы, калі нехта нечым карыстаўся offline. Самі пабачыце. :-)

