Навіґацыя БеларускаяBiełaruskajaPolski
 
Супрацоўніцтва

Калі хочаш падтрымаць гэты сэрвіс, можаш зрабіць гэта пры дапамозе аднаго альбо некалькіх прапанаваных намі спосабаў. 

Калі у Цябе ёсьць час і жаданьне, а перадусім Ты вельмі добра ведаеш польскую альбо беларускую мову (найлепей абедзьве, зразумела) можаш стацца адным з рэдактараў слоўніка. Рэдактары займаюцца пераважна вылоўваньнем недакладнасьцяў і ўвядзеньнем зьменаў. 

Калі Ты вэбмайстра, можаш зьмясьціць на сваіх старонках наш банэр альбо тэкставы лінк да слоўніка. Гэткім чынам мы будзем уважаць Твой стайт за партнэрскі, і згадаем яго ў разьдзеле Партнэры.

Калі хочаш падтрымаць разбудову сэрвісу невялікай сумай грошай, скарыстай мікрааплаты. Дастаткова выслаць SMS з тэкстам: „MP 20” (лацінскія літары без двукосьсяў, з прабелам) на нумар 7916, а атрыманы ў адказ код даслаць нам, не забываючыся падаць свае імя й прозьвішча. Мы зьмесьцім Цябе ў сьпіс ахвярадаўцаў. Такі SMS каштуе 10,98 зл. Увага! Паслуга даступная толькі ў польскіх апэратараў GSM.


Калі Ты зацікаўлены разьмяшчэньнем банэра сваёй фірмы альбо сэрвісу на старонках слоўніка, у нас для Цябе вельмі карысная прапанова сурацоўніцтва на вельмі карысных умовах. Мы шукаем генэральнага спонсара, і Ты можаш быць ім. Ты зацікаўлены?

Ты можаш таксама распавесьці пра гэты сайт сваім знаёмым, прычыняючыся да папулярызацыі сайту. 

Nakarm głodne dziecko - wejdź na stronę www.Pajacyk.pl Калі Ты дачытаў да канца, і ніводная з прыведзеных прапановаў цябе не зацікавіла, клікні хаця б у гэты банэр з драўлянай лялькай. Зрабіўшы гэта, дапаможаш накарміць галодных дзяцей. Дзякуй.
Miejsce na twoją reklamę :)